Ты прыходзiш...

Ты прыходзіш ка мне раптоўна —

нечакана, непрадказальна.
То ў натоўпе немалітоўным,
што гудзе ў мітусні вакзальнай,
то каля прадуктовай крамы,
дзе уранні — амаль нікога,
то на сцежцы, што дзверы храма
абмінае, то ля парога...

Ты кранаеш Любові хваляй —

трапяткой і такой шчымлівай,
што сціскае душу ад жалю,
а па скуры — мароз...
Маўклівы,
Твой прыход працінае сэрца
і змяняе усё навокал.
І пытанні жыцця і смерці
"завастраюць" чуллівасць вока...

Ты праймаеш —

і вобраз
Божы
бачу я...

ва ўчарнелым
твары...

чалавека —
бадзягі,
бОмжа,
што па урнах
збірае
тару...


Рецензии
Цудоўны верш, у мяне прыблізна такія жа пачуцці узнікаюць часам, калі сустракаю такіх людзей і нешта падобнае я бачыў "ва ўчарнелым твары..." , але ніколі не удавалася так яскрава увасобіць гэта ў вершы, кранае.

Василь Гардзиенак   13.09.2016 22:31     Заявить о нарушении
Дзякую, Васіль!
Зірніце, на які цудоўны верш мне пашчасціла сёння (як чытачу):

Я каменьчык, што скача па ціхай азёрнай вадзе
І імкнецца пакінуць кругі на паверхні люстэрка.
Я дрыжэў у пяску. На ваду я са страхам глядзеў.
Мне казалі: “Каменьчыкі тонуць звычайна, дурненькі”.

Я імкнуўся пазбегнуць упэўненай цёплай рукі,
Што мяне падбірала з зямлі, хоць сырой, але роднай.
Я баяўся стаць часткаю жвіра бурлівай ракі,
Ёй ні днём, ні ў начы, не бывае спакою, гаротнай.

Я каменьчык, што скача па ціхай азёрнай вадзе,
Покуль сілы стае, мне нададзенай цёплай рукою,
А люстэрка навокал павольна кругамі ідзе,
І ад кожнага круга на ім патыхае спакоем.

Мне, быць можа, не штормы ўтвараць і не біць караблі
І не быць караблём. Я як быў, так і буду каменьчык.
Ды й кругі найхутчэй не дастануць мае да зямлі,
Але кожны мой круг на вадзе – мая ўласная вечнасць.

Кацярынка Захарэвіч

Лаззаро   16.09.2016 21:26   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.