кава дрэнны верш

1. 
ёсць мужчыны, што  думаюць - жанчына нібыта кава,
якую часам п'еш пад джаз у кавярні,
добрую каву не зварыш 
калі не абсмажыш зерне сам.
вось і прыходзіш пачаставацца ў кавярню,
дзе кава ў горадзе лічыцца лепшай, 
зерне стомлена шыпіць на патэльні,
але не слухаеш ты гэтыя стогны, бо грае элінгтон.
атмасфера добра пасуе багемнаму настрою.
і разумееш, што няма розніцы паміж
 кавай тут і той, якая штораніцы цячэ на пліту.
мужчыны слухаюць джаз з асалодай,
не звяртаючы ўвагі на зерне, турку і час,
бо добра ведаюць, калі кава пацячэ -
яны не будуць мыць пліту.
і няважна, густ якой кавы ім мроіцца -
бо гэта толькі дэталь у джазавым настроі.
мяне вельмі раздражняе падобнае стаўленне,
мо таму я і адна.

2
добрая паэзія вінна мець пэўныя прыкметы,
ну хаця б рыфму ці зразумелую структуру.
                таму я не пішу паэзію.
усё пачалося, калі адзін з тых, з кім я 
не цалавалася пад  амелай у раство
                сказаў, што я вельмі нагадваю яго былую - 
адна ў адну, толькі мой нос крыху даўжэй, 
                але гэта не надта кідаецца ў вочы.
                я прамаўчала, але шмат пра гэта пісала - 
кожная метафара была алюзіяй, а алюзія метафарай.
                аднойчы мне сказалі - тут няма паэзіі.
і вось думаю, што фобія параўнаній, нялюбоў да выверанасці 
і зграбнасці структуры ніколі не зробяць мае вершы паэзіяй,
 бо самаіронія схавана, эратызму няма,
 і чытач ніколі не зразумее цымус, пэўную алюзію, 
                цяжкую метафару, 
калі нямоцна жадае.


Рецензии
цымус?
жадаем
бо
кожны сабе разглядае

i
вартае жалю структура
вартае жалю амела

i-вер-шы-звяртаем?

Маргарита Идельсон   14.06.2015 21:02     Заявить о нарушении
знаете что, Наталья? у Вас получился серьёзный джаз. мне понравилось.

Маргарита Идельсон   14.06.2015 21:05   Заявить о нарушении