ЯЗЭП
Язь быу сакратаром.
Усё было у яго у доме,
Зрауняусь амаль з царом.
Ён шмат чаго ня ведау,
Не тлумiу галавы.
Меу прагну да абедау
Не абыякавых.
У Менску цётка Мiлка
Рабiла у ЦК.
Чыясьцi там падсцiлка-
Надзейная рука.
Ледзь скончыу Язь партшколу,
Не прыкладая рук,
Мастак да праiзволу,
Не спрытны да навук.
Любiу рабiць разносы,
Не забывалiсь штоб.
Страчыу цiшком даносы
На дзеючых асоб.
Меу сувязь з камсамолам,
На гэта шмат прычин.
I часьцяком са школы
К сабе вазiу дзяучын.
Так жыу слуга народу,
Ласота да прыгод.
Аж да самога года,
Як не сцярпеу народ.
Кампартыю прыкрылi,
Прыкрылi камсамол.
Абрэзалi iм крылы?
Палез Язэп у падпол?
Не,ён зараз у Савеце,
У парламенце Язэп.
Усё у найлепшем сьвеце,
Усё рэжа без патрэб.
Сын зараз у яго брокер,
У Амерыцы дачка.
Шыбуе важкiм крокам
Партыйца-лаукача.
Язэпам дайце згоду,
Адхiньцеся у бакi,
Каб горш жылось народу,
Былi усе жабракi.
А камунизм партыйцы
Збудуюць...для сябе.
А дзе адгэтуль выйсце?-
Браточкi,у барацьбе.
Свидетельство о публикации №115061304094