Кветак больш няма
Скончыліся думкі, скончыліся жарты.
За акенцам лета, ува мне – зіма.
Больш увагі вашай я, сябры, не варты.
Дагарэў агеньчык таленту майго.
А ці быў той талент? Добрае пытанне.
На вусах паэта скісла малако,
У душы паэта вечнае змярканне.
Я макулатуру не хачу пладзіць,
Лепей вып'ю кавы. Дзе мая «Лавацца»?
На бязмежным небе зорка зіхаціць.
Выйду ноччу ў поле – з ветрам цалавацца.
12.06.2015
Свидетельство о публикации №115061203248