Родная мова

У шырокім свеце думак і падзей,
Дзе нам не ўсё таемнае вядома,
Ёсць тое, што яднае ўсіх людзей,
І гэта – наша сонечная мова!

Мой прадзед за яе гарой стаяў,
Зрываючы няволі путы ўдала. 
І бацька твой яе абараняў,
Каб слова беларускае гучала.

Таму паўсюль мне чуецца яно:
У шуме нескаронай навальніцы,
У шчабятанні птушак над сялом,
І ў кнігах, што на вузенькай паліцы.

А мова як жыве – дык мы жывём,
Жыве народ і цэлая краіна.
У ёй нашай неўміручасці закон
І наша грамадзянская ў ёй сіла.

2015


Рецензии