Вандроука
І сіняга туману
Бягуць сцяжынкі-бальшакі
Ўсё кветачным парадам.
І лёгка дыхаецца так,
Альшы;на на паўкроку.
Які ж дзівосны свет-мастак!
І радуецца вока.
Птушыны грай наўкол звініць,
І б’е з глыбінь крыніца.
Як лёгка тут шчаслівай быць,
Як цяжка памыліцца!
І так свавольна жартаваць
З нябачна-чуйным рэхам,
Каб устрывожваць сонны гай
Сваім бадзёрым смехам.
2016
Свидетельство о публикации №115061106396