Добрае слова
Добрае слова – падзякі расткі,
Добрае слова – у веснічкі людзям
Добрыя справы каваць на вякі.
Добрае слова душу ўскрыляе,
Светла, пяшчотна гучыць праз гады.
Добрае слова шчыра кранае,
Аберагае ад змоўнай журбы.
Добрае слова, каб не збяднелі,
Воляй нябёсаў гучыць над зямлёй.
Толькі сказаць тое б слова паспелі
Мы за штодзённай сваёй мітуснёй.
2016
Свидетельство о публикации №115061106353