Шлях
Рэчка, калючы асот.
Ціха пытаюся, а ці шчаслівы
Ты ўсе дзянькі напралёт?
Сёння і заўтра. Шлях-вышыванка,
Нітачак крамных радок.
Дзе развітальна спявае заранка,
Гойдае вецер чаўнок.
Заўтра і вечна. Шлях для руплівых.
Быль як смала, а нябыль як вада.
Цуды ўратуюць адчайных і шчырых.
Цягніся заўжды да святла!
Свидетельство о публикации №115061106351