Дзядулiнаму хроснаму
Ваенных куль, што зор у вышыні.
Баляць яны, баляць сівыя ночы.
А 41-ы і пасля вайны
Дажджом калючым давідна;
Грукоча.
Гады ў рады калосяцца жыты
На адзінокім полі каля хаты.
А 41-ы і пасля вайны
Шчыміць ад незваротнасці
І стратаў.
Бядуецца параненай душы.
Задумна бусел пра сваё клякоча.
А 41-ы і пасля вайны
Вас пакідаць, на жаль, зусім
Не хоча.
2016
Свидетельство о публикации №115061106336