Дзень за днём

Лёгкі ветрык кране вербалозы,
Плёс змялелы і галька да дна…
І жыццё – невымоўная проза,
І паэзія – промень святла.

Залацее пшанічная ніва –
Час узгадваць свае карані.
І сабраць, што ўзрасцілі рупліва,
І пазбыцца, чаго не знайшлі.

За далёкім грыбным небакраем
Прасяваем пачуцці дажджом.
А ці верым яшчэ, ці кахаем?
Ці жывём дзень за днём?
                Дзень за днём…

2015


Рецензии