I у россып зорнага святла
Наперад марам кроч, усмешна!
Каб расказаць, як я жыла,
Мне хопіць верша.
Як плён усцешлівых гадоў,
З якой вясны ізноўку разам?
Каб выказаць сваю любоў,
Зашмат мне сказа.
Святлеюць ночы, як і дні,
Жывой размовай.
Лунаць бясстрашна ў вышыні –
Мне досыць слова.
І спорным дожджыкам у сне –
Супроць маўчання:
Пачуць бы роднага цябе –
Адно жаданне!
2016
Свидетельство о публикации №115061106293