У прыгаршчы збiраю май духмяны
І лашчыць думка ўтрапёна скронь:
Злавіць бы промень шчасця вершаваны,
Празрысты, як нябесная далонь.
І запрасіць у чаромхавыя госці
Цябе, цябе і – у соты раз – цябе…
Надзеі раскашуюцца калоссем,
І радасць ад чакання ў скроні б'е.
Сны ружавеюць соладка і ясна,
Адно, гарчыць глыток віна на дне.
Даспее нашых дзён скупая ласка –
Не адгукнецца болей ува мне.
Свидетельство о публикации №115061106070