Дзён залатых радзее пазалота

Дзён залатых радзее пазалота,
Спавітая букетамі тугі.
Жыццё святлее: хмаркамі маркота
Сплыла ў чужыя землі-берагі.

І лашчыць твар з самоцінкай усмешка,
Як промень парыжэлы сенажаць.
Сны прыхавае да Купалля рэчка.
Чаго яшчэ шчаслівіцы жадаць?

І песня, што яшчэ не даспявана,
На вуснах не сасмагне праз гады.
Дзён залатых лагоднасць незямная
Абудзіцца не раз пад шум вады.

2014


Рецензии