Iнакш

Не ратуй, не шкадуй,
Зрабі выгляд, што мы незнаёмы,
Тым больш – не раўнуй,
Няхай аберажэ цябе Божа
Ад такой высновы.
Прыйдзе дзень, калі наша памяць
Пераблытае падзеі,
І мы будзем пытацца адзін
                у аднаго,
Адкуль гэты сон незразумелы?
Адкуль мы ведаем адзін аднаго?...
Паціснем плячыма, пахітаем
                галовамі –
Разыдземся крыгамі ўтрапёнымі
У розных напрамках, па розных
                праспектах,
А наша каханне працягне жыць
На чужых кіналентах.
Рэшта з яго для нас амаль анічога:
Дзесяць медных рублёў,
                кінутых з паўслова
Рэжысёрам лёсам.
Цыгарэтны дым…
Пешшу пакрочым да нябёсаў?
Не ратуй –
Час залечыць і вылечыць нашы душы,
І мяне не шкадуй,
А інакш закахаешся па вушы.


Рецензии

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →