Побач
Яна цябе абудзіла.
Пяшчотай сакавіцкай абняла,
Як каханага хлопца,
Пралескамі заваражыла.
Гурбы снегу ў душы растапіла.
Гэта была не я,
А зласлівае на дажджы лета,
Вярталася млява ў шырокім
космасе
Галея камета.
Відушна асвячала нашы раскіданыя
Шляхі-дарогі,
А мы абяцалі больш
не абіваць
Шчасця парогі.
Гэтая была не я,
А барвовая ад чакання восень,
Пазалочаная, выдзьмутая холадам,
А мы ўсё адчайна цяпла
ў яе просім!
У вырай далёка ляцець
Птушкам і людзям аднолькава,
Відаць, каб цябе зразумець,
Трэба віна адпіць горкага.
Гэта была не я, а зіма,
Усё да пляча твайго тулілася,
Завеяй у лоб цалавала цябе,
Ўсявышняму тайна малілася.
Зіхацела сняжынкамі на далоні,
Якім безумоўна растаць!
Зіма - балерына да скроней,
Ёсць з каго прыклад браць.
Свидетельство о публикации №115061005871