Ружа мая, прабач
Каб зразумець нарэшце –
Скончыўся карагод,
Зноў сярод залы – крэслы.
Я ж не ў чужым агародзе
Кветку сваю знайшоў,
Але чаму прырода
Мне замiнала граць музыку слоў?
Ружа мая, прабач –
Надта ўжо быў я сцiслы.
Ты не маўчы, не плач…
Чым гэты боль мне сцiшыць?
Ты мне даруй за банальнасць, –
Iншы, маўляў, мой шлях, –
Але з дзён спавiвальных
Я не змянiўся, i цi ж гэта страх?
I ўсё ж адчуць я змог
Водар тваiх пялёсткаў,
Бездань былых дарог
Скiнуў з душы з палёгкай,
Здолеў, нарэшце, напiцца
Чыстай тваёй расы,
Толькi чамусьцi снiцца –
Вецер раз'юшаны гне каласы.
Як растлумачыць сон, –
Ты ж, мо, расла не ў полi?
Скуль шолах каласоў, –
Чым розум тут спатолiць?
Мо, быў я сам гэтым ветрам –
Каб ад цябе ўцячы,
Бэсцiў лясы i нетры –
Толькi б твой дзень не губляўся ўначы.
Колькi патрэбна год,
Каб зразумець нарэшце –
Скрозь вецер i смурод
Сонца ўсё ж прабярэцца.
Колькi б вакол карагодаў
Не спакушала нас,
Зерне будзённай згоды
Парасткам стане – прыйшоў ужо час.
17.01.2000
Свидетельство о публикации №115060904759
Прабачце заўвагу...
А вершы вашы падабаюцца! Гэтулькі ў іх глыбіні кахання , і... болю...
Дзякую! Поспехаў і творчых знаходак!
Мария Хрусталёва-Перчик 26.10.2015 21:41 Заявить о нарушении
Юрий Игнатюк 26.10.2015 22:13 Заявить о нарушении