прывитанне з минулага

Нежаданыя стомяцца госцi,
І адыйдуць, нядоўга чакаць.
Мне прымроіцца ў прыцемку хтосьці,
Хто захоча мяне цалаваць.

Можа прыйдзе сягоння на згубу,
А на болей даўно не прашу.
Падару я самотныя губы,
Ды, на жаль, прытрымаю душу!

Пакахаю чужога я ўпотай,
Маладосць у любосцi ў даўгу.
I такая бярэ адзiнота,
Што, здаецца, і жыць не магу.
20-08


Рецензии