Кантрасты

Ты – прыхільнік нямога кіно, я – шматколернага,
Ты – камянямі на дно, я – крылы горада.
Прыходжу, як спешны дождж, твой парасон раскрыты,
Нам не сустрэцца, пакуль з гадзіннікаў час адліты.
Ты цягнешся да холаду, а я не пражыву без цяпла,
У тваім каралеўстве ноч, а ў маім – вішнёвая вясна.
Усё спавядаеш вечнае, а я жыву дзень за днём,
Як складзецца, так добра, нашто вярэдзіць лязом
Душу, што і так намаецца сярод чужых людзей?
Няхай сонца слепіць, хаваецца. Я буду спяваць цішэй,
Каб ты толькі адчуў, што без цябе скончыцца мая музыка.


Рецензии