17

Наш прыпынак – зімовы,
Гуллівы на жарты, багаты на словы.
Гарачаю кавай сагрэтыя думкі,
І слізкія вуліцы –
                у падарункі.

Чакаю Калядаў… У зорах зямля,
Цудоўная казка, на жаль, не мая.
Дзе прынцаў штодзённа чакаюць
                прынцэсы,
Дзе з ваты аблокі, па лесвіцы крокі –

І мы ў вышыні.
                Уцякаем ад прэсы!
Нам толькі сямнаццаць, і гэта так дзіўна
Ўдагонку за часам бадзёра,
                няспынна… 

2014


Рецензии