На сенакосе
Паспелі травы, ўсім не спіцца,
Люд закрывае свае дыркі ,
У майстэрнях, ладзяцца касілкі
І вось прыйшоў, той дзень чаканы,
Высоткі косяцца, курганы,
Пасля пакосяцца нізіны,
Дзе ўчора шчэ раслі лазіны.
Вось трактара, за імі косы,
Вітаюць раннія іх росы,
А кветкі траваў, гнуць галовы,
Касілак звон, чуваць сталёвы.
Ідуць касілкі грамадою,
Трактара едуць чарадою,
Па аднаму, а то па пары
Быццам па небу, плывуць хмары. .
І жыва косяць травы косы,
За імі роўныя палосы,
Я помню час той, тое ранне,
І вельмі смачнае сняданне.
А вось і сонца выйшла ўрору,
І па ўсяму таму прастору,
На травы лье, свой свет яскравы,
Каб сохлі , скошаныя травы .
А сколькі смеху тут, раздолле,
І жартаў , штурхання , сваволля ,
Хутка абед, ужо не ўстрымацца
Бягуць у Дэйму ўсе купацца.
А ў той вадзе, ну я не знаю,
Там пяць хвілін, падобна раю,
Пазнаць мне гэта ўсё прышлося,
Калі я быў на сенакосе!
Свидетельство о публикации №115060701839