Услед гляджу i ясна разумею
Спляценні лёсаў не перахітрыць!
Таму лаўлю, як крохкую надзею,
Пагляд вачэй, якім – не даражыць.
Наколькі гэта добрая прыкмета
Для тых, каму развітвацца чарга?
Як хутка наша круціцца планета!
Як доўга не мінаецца туга!
І абсыпае ў поўдзень вецер ліха
Пялёсткамі акацыі ўвесь свет.
Душы тваёй кароткая адліга –
Знікае між дамамі сілуэт…
2012
Свидетельство о публикации №115060604941