Цвiце зямля
Маліннік заплятаецца ў жыццё.
Мне не парушыць казачнага свята,
Не наталіцца сонечнасцю дзён.
А далягляд імжыць над цішынёю
Сунічнай. І ніколі не збяднець,
Калі палі красуюць збажыною,
Калі ўзыход спяшае ружавець.
Прыйду на міг,
застацца каб навечна
І любавацца дзіўнай стараной –
Звіняць лугі над Ясельдаю рэчкай,
Зямля гудзе сівою даўніной…
Свидетельство о публикации №115060604919