Жытнёвы вечар стомай палымнее

Жытнёвы вечар стомай палымнее.
Дабранач, васілёчак вартавы!
І постаць туманоў наўкол бялее
Ў адбітках росна-мяккай сінявы.

Куды бягуць, зямля, твае сцяжыны?
Куды ляцяць, мой край, твае вятры?
Да самай недасяжнай вершаліны….
Да самай неабдымнай глыбіні…

2015


Рецензии