Я закахауся у прыгожую лэдзi

Думкі мае сёння лётаюць недзе,
Нібы галодныя птушкі.
Я закахаўся ў прыгожую лэдзі,
Вершы складаю, як Пушкін.

Мне падысці да багіні нязручна:
Лапці мае выйшлі з моды.
Сам над сабой насміхаюся штучна,
Сумна мне з гэтай нагоды.

Што закахаўся, і сам я не рады.
Марыць пра дзіўнае хопіць!
Я не прыгожы, і я не багаты –
Просты саромлівы хлопец.

Ад безвыходнасці, з гэтага суму
Йшоў я далёка ці блізка,
Раптам, руку я ў кішэню засунуў…
Бачу – папера, запіска!

Роўныя літары, почырк выразны,
Словы – душы маёй кродзеж:
"Хлопец, прыходзь, як сцямнее, да лазні –
Новыя лапці там знойдзеш!"

04.06.2015


Рецензии
Хлопец,прыходзь на прыцемках да лазни,
Знойдзеш каханне,не лапци.
Ды и навошта яны,кали разам
Знойдзем мы там свае щасце.Извиняюсь,что ответила на Белорусском русским алфавитом.Я не знаю как установить белорусский язык.

Палина Ивчик   05.06.2015 11:30     Заявить о нарушении
И я не знаю. И пишу английское, у нескладовае копирую.

Вершы   07.06.2015 21:22   Заявить о нарушении