У грыбах
Не вяла ў лес, яшчэ дарога
Каб я адзін, па ёй з кашом,
Шоў за грыбамі ціхачом
А лес стаіць яшчэ маўклівы
Як добра ў лесе, я шчаслівы
Над лесам сонца, круг чырвоны,
Усіх дрэў асвечвае кароны
Якія хвоі, тут дубы,
Чаго не ўбачыш у бары
І быццам скрыпкі ці цымбалы
Пяюць кварталы і прагалы
Гудзіць па лесу пагалосак
Людзей тут многа, з разных вёсак
Згубіўся хтось, сваіх шукае
І па імёнах іх, гукае
Народ рунуе баравіны
І ёсць тут бабы і мужчыны
Шнуруюць хлопцы і дзяўчаты
Усе падымаюць мох лахматы
А хтосці поўзае, прыгнецца
Тут клад грыбоў, яму здаецца
І так старанна ўсё шукае
Што кажды кусцік падымае
То верасок, грабе хвілінку
Падыме гляне пад дравінку
А хтосці ходзіць тут часамі
І ўсё любуецца лясамі
Найшоў я неруш, дзе не ступала
Нага і вока, не зірала
І не паверыш пэўна ты
Кругом грыбы, як капыты
Свае раскрыўшы парасоны
Стаяць, як царскія персоны
А хтось пад лісцікі і лапкі
Хавае спеленькія шапкі
Стаю, любуюся я імі
Шукаю і лічу вачымі
Яны ж мне разум аднімаюць
Мяне аж дрыжыкі хапаюць
Вось грыб вялікі, паўнацелы
Напэўна гэта будзе белы
Стаяць тут кучамі, радамі
Стаю, любуюся дарамі
Свидетельство о публикации №115060502145