Прачынацца кожны дзень
Нерухомы погляд. Цішыня.
Думкі-слімакі не лезуць вонкі –
Словы не прачнуліся зрання.
У зямлі сваёй прашу парады,
Моўчкi нахіліўся да травы.
Прывітанне, сонейка, я рады
Размаўляць з табой, пакуль жывы.
05.06.2015
Свидетельство о публикации №115060502070