Дзе?

Дні кудысь ляцяць –
Не сыходзь, прысядзь.
З гэтым who is who
Пачакай крыху.
Памалюем тых,
Хто яшчэ не сціх, –
Можа, стану падобны да іх.

Калі і дзе? У ч’ёй вадзе
І на якой зямлі
Мы шчасце зноў нарыем? Дзе? Калі?
Калі і дзе, хто дасць адказ,
Любоў нарэшце знойдзе нас?
Калі ўжо прыйдзе гэты час?

Пакажы мне край,
Дзе квітнее май
І не л’ецца кроў,
І натоўп сяброў;
Дзе націснуў stop  –
І няма хвароб,
І ніхто не пацэліць у лоб.

Калі і дзе? У ч’ёй вадзе
І на якой зямлі
Мы шчасце зноў нарыем? Дзе? Калі?
Калі і дзе, хто дасць адказ,
Любоў нарэшце знойдзе нас?
Калі ўжо прыйдзе гэты час?

І за крокам крок
У нязвыклы змрок,
Дзе даўно няма
Аніякіх мар
І паўзе штодня
За хлуснёй хлусня –
Мітусня, мітусня, мітусня…

Калі і дзе? У ч’ёй вадзе
І на якой зямлі
Мы шчасце зноў нарыем? Дзе? Калі?
Калі і дзе, хто дасць адказ,
Любоў нарэшце знойдзе нас?
Калі ўжо прыйдзе гэты час?

Ці прыйдзе гэты час?   
Ці прыйдзе гэты час?..   

29.05.2015 + 15.04.2021


Рецензии