Шчасце жыць

Быць шчаслівым сёння – абавязак
кожнага, пра што тут гаварыць.
І не трэба аніякіх казак,
што складаны час, што цяжка жыць.
Верце мне, былі часы калiсьцi –
хмары ў небе з попелу плылі.
Выбар быў такi: скрозь комін выйсці,
ці хадзіць пачварай па зямлі.
Здраднікам свабоду абяцалі,
нелюдзям давалі ўсе правы.
Жудаснае слова – паліцаі –
проста не выходзіць з галавы.
Як маглі сыны сваёй Радзімы
ворагу заклятаму служыць?
Не ўявіць мне жудасней карціны.
Голас то знікае, то дрыжыць,
то хрыпіць ад болю ў дзікім крыку –
словы падабраць я не магу…

Шчасце – жыць,
свабодна – у тым ліку.
Гэта шчасце ўнукам зберагу.

03.06.2015


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →