Замак

Зноў адна застаюся ў замцы
I хаваю я сэрца хутчэй.
Я партрэт твой зноў бачу ў рамцы
I пагляд тваiх дзiўных вачэй.

Ты пытаўся ўвайсцi ў гэты замак,
На iмгненнi амаль быў у iм.
Назаўжды заставаўся ты самым
Самым блiзкiм яму, дарагiм.

Ён цябе пакахаў з усёй сiлы.
Ен зрабiць для цябе ўсе мог.
I пакуль будзе замак мой жiвы -
Ён не зменiцца раптам у астрог.

Ён цябе пранясе ў сваiм сэрцы
I сагрэецца замак цяплом,
А калi жа прыдзецца памерцi,
Ён адасць усiм людзям святло.

Ён нiколi цябе не забудзе,
Ен разбурыцца дзеля цябе,
Ён нiколi цябе не асудзiць,
Прынясе ён у ахвяру сабе.

Ёсць у кожнага гэтакi замак,
Гэта нейкая хата душы.
I няма яго толькi ў хамаў,
Ты заўжды ў гэты замак спяшы...

7.08.1995


Рецензии