Купава-кветка расцвiтае

Купаўка-кветка расцвітае.
У пырсках сонечнай  расы
Галоўкі жоўтыя купае,
Сама, як сонца, залатая.
І смуткам цёплым ахінае
Пяшчота сціплае красы…
А памяць згорблена-сівая
Зноў тымі сцежкамі блукае,
Дзе на зыходзе траўня-мая
Да Тройцы светлыя лясы
Купава ў сонца прыбірае…


Рецензии
Шыкоўна! Якая, усё-ткі, у нас мова прыгожая!
Цеплы верш, добры, сонечны! Дзякую, Клаўдзія Сямёнаўна!

Лаззаро   04.06.2015 00:14     Заявить о нарушении
Вельмі рада Вам, Лаззара! Дзякую!

Клавдия Семеновна   05.06.2015 09:21   Заявить о нарушении