Летни вечар
Незабыўны той жнівеньскі вечар,
Дзе загон пахне свежай травой
І камбайнаў ліхтарыкі-свечы
Навяваюць лірычны настрой.
Калыханкаю цвіркае рэчка,
Як з пахмелкі, снуюць камары
Лашчыць подых духмяная грэчка -
Як парфюм гэтай летняй пары.
У паветры прыпарвае хлебам -
Сушаць зерне ў калгасным двары,
І падгэцвае ветрык пад неба -
Рад, што ўцёк ад пякельнай жары.
Як прывіды, мільгаюць зарніцы,
Ноч рассыпала пацеркі зор,
Льецца свежасць студзёнай вадзіцай,
Абмываючы родны прастор.
І куды толькі дзенецца стома?
Вечар-лекар усё здыме рукой...
Адчуванне таго, што ты дома,
Дорыць так неабходны спакой.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №115060303064