Пачатак лета
Купае промні сонейка ў азоне.
Халаднаваты водару струмень
Сцякае з лісця бэзаў у далоні.
Спявае песню развітання май,
Шыпшынавым салодкім цешыць духам,
Гарэзліва ўзлятае ў небакрай
Ссівелых дзьмухаўцоў бялюткім пухам.
І смутку ў сэрцы месца больш няма,
Яно красой зямной да дна сагрэта.
А слоў пяшчота просіцца сама
У вянок пачуццяў з цёплым пахам лета.
Свидетельство о публикации №115060104145