Ки-ги. Владимир Некляев

Шалеет путь, шурша от Праги до Варшавы,
Медведица пьёт небо из звёздного Ковша,
В любом из нас душа разбойника Вараввы -
Весёлая гульба, вино и анаша.

С чего гульба пошла? Забылась и причина!
Ведь жизни - на глоток, она у нас одна!
У нас одна на всех - зачем ещё? - дивчина,
Раз каждого в конце одна ждёт сторона.

"А ну, нам расскажи, как ты до нас блудила!
А ну, нам покажи кайфовое кино!
А ну, всё заголи!.." "Ты меньше пей, водила!.."
А впрочем, хочешь - пей! Ведь всё на всех одно..."

Губами - ах ты... Ах! Как языком щекочет!
Не взяли б мы с собой какой-нибудь карги!..
"Эй, музыку прибавь, ведь за окном кигочет,
И кто б мог это быть? - ки-ги! ки-ги! ки-ги!"

Кто б ни был - мне плевать! Я сам себя не помню!
И кто я? Ворон, филин, а может быть, удод?
И кло-
      нит-
          ся луна на запад ликом полным,
Наклонное шоссе, стрелою - на восход.

Водила, ты куда? В ту сторону - без спешки!
Там на меня силок! Ушёл я от него!..
Так для чего - назад?
Каков язык Агнешки!
Не дал житья - восток - не вынес моего.

Ни анашу курить, ни пить нельзя в остроге!
Я заплатил за всё! Я все вернул долги!..
Да что за птица там - наперерез дороге?!
О чём она кричит: "Ки-ги! Ки-ги! Ки-ги!"
Мне потакает всё - она не потакает,
И что это за крик,
И что это за знак,
Я б разгадал, да тут
компания такая! -
Агнешке всё равно - и кто кричит, и как.

А это вот "ки-ги"
заходится над нами!
От одиночества! От всей моей тоски!
Вранья, вины! Оглохшими колоколами
Расхристанной души: "Ки-ги! Ки-ги! Ки-ги!"

Ломает кайф, как жизнь! "Останови, водила!"
Никто не остановит! Шалеет путь, шурша.
И в каждом, словно смерч, бушует злая сила,
У каждого шальная своя внутри душа!

Моя вот-вот умрёт. Но близко до Варшавы -
а там рассвет! -
и в нём
костёльный крест дрожит...
И только об одном разбойника Варавву
спросил Иешуа:
"Скажи, ты хочешь жить?.."

Что спрашивать?.. Когда
компания такая!
Агнешка какова!
Не капай на мозги!..

А в тёмной вышине, что полностью пустая,
Неясное, как Бог:
"Ки-ги! Ки-ги! ки-ги!.."

Перевод с белорусского:
Дмитрий Волжанин

*

Кы-гы.   Уладзімір Някляеў

Шалёная шаша ад Прагі да Варшавы,
Нябёсы п'е нагбом Мядзведіца з Каўша,
I ў кожным з нас душа разбойніка Варавы -
Вясёлая гульба, віно і анаша.

З чаго гульба пайшла?.. Забылася прычына!
З таго, што ў нас жыццё - адно і на глыток!
I ў нас адна на ўсіх - навошта больш? - жанчына,
Калі адзін канец - і ўсім у той жа бок!

"А ну нам раскажы, як ты да нас блудзіла!
А ну нам пакажы кайфовае кіно!
А ну ўсё загалі!.." "Ты меней пі, вадзіла!.."
Ці калі хочаш, пі! Усё на ўсіх адно..."

Як смокча! - ах ты... Ах!.. Як языком казыча!
Мы б не ўзялі з сабой старой якой каргі!..
"Гэй, музыку гучней, бо за вакном кыгыча,
I хто б гэта мог быць?! - кы-гы! кы-гы! кы-гы!"

А хто б ні быў - пляваць! Я сам сябе не помню!..
Забыўся, хто я ёсць?.. Крумкач? Пугач? Удод?..
I нахі-
       ля-
          ецца, плыве на захад поўня
Над скошанай шашой, што, як страла - на ўсход.

Вадзіла, ты куды?! Мне ў гэты бок не ўспешкі!..
Там на мяне сіло! Я выскачыў з яго!
Дык для чаго - назад?
Які язык у Гнешкі!..
Але ж не жыць было - на ўсходзе - са свайго.

Ні анашу курыць, ні піць было ў астрозе!..
Я заплаціў за ўсё! Я ўсе вярнуў даўгі!..
Ды што за птушка там - наперарэз дарозе?!
Пра што яна крычыць: "Кы-гы! Кы-гы! Кы-гы!"
Мне патакае ўсё - яна не патакае!..
I што гэта за крык,
і што гэта за знак? -
Я б разгадаў, але
кампанія такая! -
I Гнешцы ўсё адно - і хто крычыць, і як.

А гэтае "кы-гы"
заходзіцца над намі!
Як з адзіноты ўсёй! З ўсёй маёй туги!
З маёй маны! З віны! Аглухлымі званамі
З расхрастаной душы: "Кы-гы! Кы-гы! Кы-гы!"

Ламае кайф, як лёс! "Спыніся ты, вадзіла!.."
Не спыніцца ніхто! Шалёная шаша!
I ў кожным, як віхор, віруе злая сіла,
У кожнага свая шалёная душа!

Канае ўжо мая!.. Ды блізка да Варшавы -
Світанак там! -
і ў ім
касцёльны крыж дрыжыць...
I толькі пра адно ў разбойніка Варавы
Пытае Ешуа:
"Скажы, ты хочаш жыць?.."

Пра што пытаць?.. Калі
кампанія такая!
Такая Гнешка ў нас!
Не капай на мазгі!..

А ў цёмнай вышыні, якая ўся пустая,
Няўцямнае, як Бог:
"Кы-гы! Кы-гы! кы-гы!.."


Рецензии