Маленькая Дзяучынка
На планеце Дзяўчынкi квiтнелi фiялкi, усе яны былi рознага колеру, і кожная мела сваё ўласнае iмя, але больш за ўсiх Маленькая любiла белую-i звала яе Чысцiня. А яшчэ ў Маленькай Дзяўчынкi была цацка Мядзведзiк, якая заўсёды яе супакойвала калi балела яе хворае Сэрца, i тады яна засынала.
Увечары Дзеўчаня спяшалася на другi бок сваёй планеты,спяшалася, бо трэба было ратаваць падаючыя зоркi i вяртаць на месца ў iх касмiчным асяроддзi. Планеты-зоркi падалi тады, калi iм было сумна, цi тады, калi на iх прасторы пасялялiся Дрэнныя Iстоты, ловячы такiя планеты, Маленькая Дзяўчынка апальвала свае далонi.
Аднойчы Дрэнная iстота прыйшла на яе планету, Дзеўчанё прачнулася i ўбачыла, што ўсе яе фiялкi загiнулi пад ботамi Дрэнi, а Мiшка знiк – толькi кусцiк Белай фiялкi –Чысцiнi -захаваўся. Тады яна вырашыла, што трэба шукаць сабе новую планету – i ўдзячныя зоркi прынеслi яе з кусцкам Чысціні наЗямлю.
Маленькая Дзяўчынка доўга-доўга блукала па ёй i аднойчы, у невядомай краiне, сярод прыгожых будынкаў, у парку, на лаўцы, каля маленькага возера, яна ўбачыла сталага Чалавека. Паглядзеўшы на яго, Дзеўчанё зазiрнула ў самую глыбiню яго сэрца, i зразумела, што яно, як i яе сэрцанька балiць, але далёка не так – яно надта стамiлася ад Вялiкага Болю, у iм быў такi жаль i смутак, што Дзяўчо заплакала...
Чалавек загаварыў першы, i як толькi яна пачула яго мову – раптам супакоiлася.
- Ты плачаш таму, што ў цябе такое жа хворае Сэрца як i маё? – здагадаўся ён.
- Не! Я вельмi маленькая, каб людзi даведалiся пра Вялiкi Боль майго Сэрца, вельмi маленькая, каб яны пачулi мяне, але аб тваiм Болю ведаюць многiя. I спачуваюць цябе. – сказаўшы так, яна села побач.
- Ты так сама спачуваеш мне?
- Так, але ўжо не. Мяне зацiкавiла музыка тваёй мовы, твайго голасу, у кожнай мовы ёсць свая музыка, калi я яе чую – я пачынаю разумець чалавека. У гуках тваёй мовы я чую клёкат нейкай прыгожай вялiкай птушкi, мерныя нетаропкiя крокi велiчнай жывёлiны, салодка – горкi подых з палёў, бачу цудоўныя сiнявокiя кветкi i такiя жа рэкi i азёры. Ты нарадзiўся не тут, гэта не твая краiна i ў тваiм голасе я адчуваю сум i смутак па тым мясцiнам. Чаму ты жывеш зараз у гэтым краi?
- Гэты край даў мне прытулак, да таго ж ён падобны на маю Радзiму...
Дзяўчынка паглядзела ў вочы Чалавека.
- Ты не гаворыш галоўнага, але я ведаю – я чытаю ў тваiм Сэрцы: тут цябе дрэнна, а там – адкуль ты прыйшоў – яшчэ горш...
- Ты такая маленькая, але так шмат разумееш? – здiвіўся Чалавек.
- Я здагадалася! У тваю краiну прыйшоў Злы Чалавек i знiшчыў твае сiнявокiя кветкi. На ту планету, дзе жыла я, таксама прыйшоў Злы i Дрэнны і ён забіў мае фіялкі, таму я тут побач з табой.
- Ты ведаеш, аднойчы, каб не быць прыніжаным, каб не страціць павагу да сябе, каб застацца Чалавекам, застацца сабой, не страціць сваю самабытнасць – трэба уйсці ў невядомасць, зрабіць роспачны і нават шульны крок. А пасля ў сумную гадзіну ад жалю запытаць сябе: “Навошта гэта было трэба? Усе змяніць”...
Мужчына засумаваў.
- Чуеш, - яна кранулася яго рукі.-аднойчы ты вернешся ў сваю краіну – вось трымай.- Дзяўчынка працягнула Чалавеку кусцік фіялкі. – Ты пасадзі яе замест сваіх сінявокіх кветак...
- Добра...- ціха адказаў ён.
- Тады ты будзеш памятаць пра мяне і цябе будзе трошкі лягчэй жыць, ты будзеш ведаць: ты не адзіны ў гэтым Сусвеце, што мае сэрца так як і твае адчувае Боль. Ты ведаеш, там на сваёй роднай планеце я лавіла ў далоні падаючыя зоркі і вяртала на месца ў іх касмічным асяроддзі, часта зоркі падалі ад адзіноты, Дрэнных Істот. Вашая зорка таксама можа ўпасці, але яна вельмі вялікая – я не змагу яе выратаваць таму, што я вельмі маленькая. І яна паглядзела на Чалавека сваімі вялікімі сумнымі вачамі.
- Ты раней ведала свае прызначэнне? – пацікавіўся Чалавек.
- Так я ратавала маленькія зоркі і вельмі іх кахала... Я спадзявалася, што мае жыцце зменіцца...
- А цяпер ты страціла сэнс быцця?
- Так, але магчыма, я такім чынам атрымала самае галоўнае – Свабоду, я пазнаемілася з новымі людзьмі, але засталася для іх незразумелай,чужынкай...
А сення спаткала цябе! Пэўна, каб сказаць нешта вельмі важнае і пачуць нешта патрэбнае ад цябе... Пагутарыць з табой незразумелай іншым мовай, павучыцца ў цябя, засвоіць урокі жыцця.
- Скажы, як тваё імя? – зацікавіўся Мужчына.
- Кліч мяне Маленькай Дзяўчынкай, бо калі простыя людзі ўходзяць – мы забываем іх імёны, памятуючы толькі іх добрыя ўчынкі.
- А хто твае бацькі? – зноў запытаў ён.
- Я не ведаю, таксама як не ведаеце вы – жыхары Зямлі – хто яё стварыў і хто стварыў першых людзей і навошта гэта было трэба...
- З табой вельмі цікава размаўляць, ты такая маленькая, але шмат ведаеш аб складаных рэчах. Нават маё Сэрца супакоілася – заставайся разам са мной. – І Чалавек прытуліў Дзяўчо да сваёй грудзі.
- Не. Мая планета самая лепшая ў Сусвеце , а цябе і мне лёс ў спадарожнікі выбраў Адзіноту, а ў кожнага адзінокага свая Адзінота, якая застаўляе нас шмат думаць, адчуваць сэрцам тое, што не дадзена іншым. Гэта спачатку думаеш, што Адзінота – твой праклён, але без яе не было бы такога цябе – і ты як зорка жывеш сваім жыццём і аднойчы ад Вялікага Болю–Суму, ад горкай Адзіноты падаеш уніз, у небыццё, у вечнасць...
- Так , так! – згадзіўся чалавек. – Гэта ўсё так, бо калі вакол цябе шмат рознакаляровых людзей і ты прыстасоўваешся да іх, ты перастаеш адчуваць сябе, а галоўнае – гэта не страціць самога сябе...- ён трохі памаўчаў і працягнуў. – Маленькая Дзяўчынка, што цябе спадабалася на гэтай планеце, што цябе ўразіла, што бы ты ўзяла на сваю планету?
- Мяне ўразіў Дождж: калі ён дакранаецца да твару – ты адчуваеш сябе кветкай, ведаеш, што ты існая, ты ёсць! Мне спадабаліся спевы невядомай шэрай птушкі.
- Гэта салоўка...
- А яшчэ пах бэзу, ландышаў, язміну, піёна – гэта цуд вашай планеты, дзеля гэтага трэба жыць. Не здіўляйся – я прачытала назвы ў тваім Сэрцы.
- Ты ведаеш, усё гэта адбываецца па вясне, раз у год. Вясной шмат белага колеру.
- Гэта значыць, што вясной трэба чысціць сваё сэрца, сваю душу... І трэба кахаць. Пэўна каханне можа выратаваць свет. Вясна і каханне фарбуюць пачуцці ў прыгожыя колеры. Так я кахала свае фіялкі... – у вачах яе заблішчалі слёзы. – На жаль, я ўжо ніколі не вярнуся на сваю планету, але я магу стаць птушкай – тады я пабачу ўсю Зямлю, усе яе краіны...
- Толькі ты асцярожна лятай на тэрыторыі маёй краіны – цябе могуць падстрэліць, забіць. – папярэдзіў Чалавек.
- Бывай!..-адказала яна.-Толькі заплюшчы вочы! – Ён так і зрабіў, а калі азірнуўся яе не было, толькі птушка ляцела далёка...
- Бывай...-прашаптаў ён.
ХХХ
Прайшло няшмат часу і сталы Чалавек сапраўды вярнуўся ў сваю краіну, на радзіму. Толькі вярнуўся,каб памерці...
Пачалося лета. Шпіталь стаў яго апошнім прытулкам. Чалавек ляжаў цяжкахворы ў ложку. Змяркалася. Было ціха-ціха. З адчыненага акна даходзіў цёплы пах язміну – і раптам ён пачуў выбух-стрэл, а пасля плач птушкі, як быццам плач маленькага дзіцяці...-Гэта яна...- праляцела думка ў яго галаве і ўсё згасла назаўжды...
Свидетельство о публикации №115053009646