Краiна

Я бачу яе скрозь адлiгу,
Скрозь сцюжу прадбачаных з’яў.
Яна – быццам позiрк з-пад крыгi,
Як камень адкладзеных спраў.
Краiна няздзейсненых мар
I марнасцi гучных памкненняў,
Краiна няўрымслiвых скнар
I шчодрасцi цiхiх адценняў.

Рэальнасць з уяўнасцю побач
Тут крочыць па бруку часоў,
Быццё апранаецца ў побыт,
А дзецi – ў адзенне бацькоў.
Краiна нябачаных сноў
I думак, як сон, хваравiтых,
Краiна спартовых штаноў
I хлопчыкаў несамавiтых.

А, мо й не было нас нiколi,
А, можа, i зараз няма,
I курс ад прыгнёту да волi
Не нам давялося трымаць.
Краiна надзеi на цуд
I веры ў цудоўнае ўчора,
Краiна, дзе страчаны люд
Сумуе над вольнай прасторай.

Тут чорнае лiчыцца белым,
А белае – ўсё зеляней,
I сутнасцю думак змякчэлых
Становiцца цвёрдасць iдэй.
Краiна шчаслiвых людзей
Усё ж такi мусiць вярнуцца,
Краiнаю стане надзел…
Цi здолеем толькi прачнуцца?

Лiпень 1995 г. (актуальна дагэтуль)


Рецензии
... Не здолелі асобныя прачнуцца. Шкада...

Анна Атрощенко   15.10.2015 16:34     Заявить о нарушении
Што зробіш? Спаць - яно для многіх утульней.

Юрий Игнатюк   15.10.2015 16:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.