Зруйнуе час мауклiва Захад i Усход
Але вярнуць сваё не дапаможа,
Калiсьцi вольны, з гонарам народ,
Устаць з кален цяпер ужо не зможа.
Краiна продкаў, што з усiх бакоў
Не мае болей выхода да мора,
А попел унiй з лямантам званоў
Гiсторыкам пакiне смецце твораў.
Кавал зямлi ды сорам зграбных меж,
I веры крыж амаль нажом пад сэрца,
Знаемых лiтар не прымае нямы верш,
Шматлiкiя тамы цяпер не маюць сэнсу.
Зруйнуе час бязлiтасна Усход,
Як тысячу гадоў назад вайна за слова,
Народзiцца iзноў вольналюбiвы род,
Крыштальнай застанецца наша мова.
Сяргей Качанаў-Брандт, 28.05.2015
Свидетельство о публикации №115052809700