Малодшаму брату

Фініш шмат каго турбуе.
Вечна што?
Хіба Сусвет.
Большасць думае, як будзе.
Дзякуй Богу, што не ўсе.
Аб пачатку у мінулым,
аб адным,
адным сваім
мала хто змарнуе думак.
Выпраўленням кошт вялік.
Руйнаваць не так складана,
як знішчаць шкадлівы сэнс.
Ён,
шкадлівы,
прысмкатаны
да каштоўнага ўвесь век.

З больш каштоўным шкода доляй.
З меньш каштоўным тэрмін меньш.
Толькі з меньш каштоўным побач
не адрозніш зерня
з плеўл.

У мінулым,
не сучасным
праз геройствы маладых
нарадзіў я шкоду,
браце,
коней гнаць бясконца ўвысь.
Той Ікар не быў навукай.
Пер'е мала шкадаваў.
Воску больш.
Шкадую сумам.
На спякоце з-пад вугля.
Весялосьць маю хапай жа!
Не гандлюю ёй – даю.
Я разбіўся ў дошку,
браце.
Дрэвам буду.

Ліст майму...
...

Музыка для душы Крутога:
http://www.youtube.com/watch?v=su_yuNseaiA



 


Рецензии
Нешта каштоўнае, сапраўды. Глыбокае, Ладзі-Бердзі.

Ольга Маро   30.05.2015 00:59     Заявить о нарушении
"Ладзі-Бердзі."???

А са сланом, фярзём і канём пазнаёміце?

Владимир Кабердин   30.05.2015 08:00   Заявить о нарушении
Мне падабаецца як гукі пераклікаюцца.
Добра, больш не буду.

Ольга Маро   30.05.2015 19:59   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.