Я не валодаю мовай

Я не валодаю мовай –
Мова валодае мной.
Стогне пад коўдрай зiмовай
Гукаў абуджаных рой.

Мова мяне вывучае:
Хто я, чаму і куды?
Сумнай усмешкай страчае
Праз рускамоўя гады.

Нешта мяне падштурхнула,
Нехта вядзе за руку.
Роднае слова кранула,
Каб апынуцца ў радку.

Просіцца верш на паперу,
Птушкаю б'ецца ў акне…
Здолее мова, я веру
Вывучыць зноўку мяне.

27.05.2015


Гэты верш апублікаваны 2015.05.30 ў газеце "Наша Ніва"
http://nn.by/?c=ar&i=150293


Рецензии
Добры верш, але здаецца мне, што вывучыць мова можа толькі тых, хто і сам адкрыты для навучэння. Зрэшты, я выказаў даволі банальную думку, а вось ваш падыход падаецца мне свежым і арыгінальным. Пры гэтым змест ні ў чым не саступае форме. Дарэчы, бачна, што за псеўданімам "Вершы" хаваецца вопытны і цікавы аўтар. Дзякуй.

Юрий Игнатюк   02.06.2015 08:20     Заявить о нарушении
Прыемна чуць, Юрый. Мой досвед вершаскладання - 25 гадоў (з вялікімі перапынкамі), з іх на роднай мове толькі тры гады. Ёсць куды расці, чаму вучыцца.

Вершы   02.06.2015 18:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.