Я не валодаю мовай
Мова валодае мной.
Чую, здаецца, нанова
Гукаў абуджаных рой.
Мова мяне вывучае:
Хто я, чаму і куды?
Сумнай усмешкай страчае
Скрозь рускамоўя гады.
Нешта мяне падштурхнула,
Нехта вядзе за руку.
Роднае слова кранула,
Каб апынуцца ў радку.
Просіцца верш на паперу,
Птушкаю б'ецца ў акне…
Здолее мова, я веру
Вывучыць зноўку мяне.
27.05.2015
Гэты верш апублікаваны 2015.05.30 ў газеце "Наша Ніва"
http://nn.by/?c=ar&i=150293
Свидетельство о публикации №115052700450