А чый то клопат, а чыя турбота?
Адно толькі падзівіцца-\
Куранят з дзясяткаў тры,
Дык трэба і пастухі,
Бо не слухаюць мамы
Кураняты-ціўкачы -
Ім чарвяк цікавы:
Паспрабуй тут уцячы!
У квахтушкі-чарнушкі
Кураняты чарнюткі,
У квахтушкі стракатай
Поўны куратнік-хата.
У квахтушкі пярэстай
Усе кураняты - песты.
У квахтухі-рыжухі
Як ліскі-лісухі,
У квахтушкі рудзенькай
Кураняты маленькія.
Называю іх апельсіны,
Бо аранжавыя спіны.
Клічу аднаго -пінгвін:
Грудка ў яго белая,
Чорных крыльцаў сацін
Махае смешна веерам.
У квахтухі-рабухі
Куранят асьмуха.
У квахтухі хахлатай
Іх таксама багата.
А квахтуха белая
На гняздо,бач,села.
Там яйка белае,бочачка -
Будзе сынок ці дочачка.
У квахтушкі-папялушкі
Такія ж і дачушкі,
І вымова сынку,
Бо качаўся ў прысаку.
Мама,якая ж вымова?
Будзе цельца здарова
І грабушок мой,кветка.
Праўду кажаш,дзетка.
Падраслі дзяціны,
Тыя,што стракатыя,
Пер'е ў паўліна
Быццам узятае:
Зялёнае ды сіняе,
Залаціста-жоўтае -
Квахтуха тут нявінная,
А прырода жартоўная.
Усё ёй жартачкі,
Але ж лады-ладачкі!
Гаспадыня кліча:ціп-ціп!
Бяжыце да кармушкі!
Куранят кружок прыліп
Да мамы-квахтушкі.
А ў мамы ўжо меншыя,
Пестуны лепшыя,
А старэйшыя самі
Ды ўжо з вусамі.
Пад шыяй блінец,
Бы вышыты ружанец,
Тук-тук дзюбкай,
Туп-туп ножкай тупкай.
Квох-квох-квох!
Не квахтуха - сена стог!
Гэта сена не прэе,
Што куранятак грэе.
Кліча:ко-ко-ко!
Піце,дзеткі,малако!
Хуткім будзе рост
І на крылы,і на хвост.
Ку-ка-рэ-ку!Ку-ка-рэч-ку!
Клюйце проса і сечку!
Ку-ка-рэнь-рэнь!
Клюйце бульбу і ячмень!
Ці-віць!Ці-віць!
Дай нам,тата,піць
Вады чысцюткай,
Булкі белай-бялюткай,
Яшчэ мяккі тварог.
Ку-ка-рэ-ку!
Каб я здох!
Квох-квох-квох!
Хто тут здох?
А мае ж вы дзеткі,
Нясіце тату таблеткі!
Ці-ві!Ці-ві!
Таблеткі,тата, запі
Вадой чысцюткай!
Мы паклічам"Хуткую..."-
Ізноў будзеш здаровы
Сустрэць свет каляровы,
Ранічкай шэрай
Прагнаць цемру за дзверы.
Здаровыя ізноў усе -
Каго куды нясе:
Валтузня злева,справа -
Вось халера-праява!
Квахтухі жаўтлявай
Б'юцца,канечне,парай:
Што курачка,што пеўнік -
Аднолькавы дурасці цэннік!
Дзесяць тых і дзесяць тых
Куранят малых,дурных.
Глядзі ты,палічыла,
А пра восень і забыла!
Па восені лічаць!
Яшчэ,мой свет,
Восені вільгаць
Астудзіць твой імпэт.
Бач,певень чырвоны
Даўно ў чорным горы!
Ко-ко-ко!
Здох я ўжо даўно!
Кох-кох!
Я даўно ўжо здох!
Авой!Куд-кудах!
Каб я ўжо спрах!
А певень,што пяро
З сіне-зялёным адлівам,
У горы ўжо даўно,
Бо яго аж скрывіла!
Пасміхаешся,гаспадыня?
У!Злыя пасміхачы!
На галаву вам абрыне
Клопат свае ключы.
Хі-хі-хі!Ой,хі-хі!
Пеўні,вы пенцюхі!
Гультаі-пеці!
Вам цяжка на свеце?
Вунь тата-пінгвін
Заўжды ахвочы
Грэць сваё дзіцяня
І днём,і ноччу1
Тут куранят плоймачка.
А чыё ж тут горачка?
Ці то пеўня,ці квахтухі,
Ці гаспадыні-павітухі?
Ой,гы-гы!Ой,гы-гы!
Паспрабуй ты адкажы!
Свидетельство о публикации №115052604466