Мiгрэл цi мая залатая рыбка
Ну і нічога! Я пайду шукаць мегрэла!
Ізноў расчаравался гітара
ў музыкальных маіх здольнасцях.
Ну і нічога! Пабягу я па бульварах,
па незнаёмых і прывабных плоскасцях,
але знайду, знайду жывое сонца.
Здаецца хутка стану марафонцам!
_
__ П А Б Я Г У
___
Па прыступках праз дзіўныя субстанцыі,
праз рэшткі нечага, што звалася студэнтам
і ў след мурмычыць ісціны апошняе інстанцыі,
у ва мне раптам адшукаўшы канфідэнта.
Па вуліцах рассыпаных бы мае веды
перад экзаменам за цэлы навучальны год.
Сярод падобных і у трэндзе мадаедаў
знайду я незвычайны і сапраўдны пераход.
Там, у пераходзе, незнаёмая гітара
будзе ў ідыліі аб свеце мяркаваць
з агністым ангелам у шарым балівары...
_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-_-
Часамі варта схамянуцца і бяжаць,
Інтуітыўна, без аглядкі і сумненняў,
Схаваць забруджаныя крылы ў рукзак
І, абмінуўшы камень ці каменне спатыкнення,
злавіць жыццё, бо ты яго рыбак.
Свидетельство о публикации №115052505733