I ззяюць мне ясней вачэй сусветы
Што золата і срэбра - лёс не мой!
Што па жыцці шукаў я Ларэлею
Ці Амазонку з сэрцам і душой!
Каб вабіла не яркаю красою,
А подыхам жадання ўначчу:
"Каханы мой! Я век адно с табою!
Нектар і яд кахання піць хачу!"
І прыгажосцю і лілейным станам,
Вачэй маіх бяздонным малахітам,
Маёй душою, што табе аддана,
І у жарсці с табой хачу быць зліта!
Хачу табе быць зоркай пуцяводнай
Тваім анёлам, каб аблегчыць шлях!
Змясці драты, слупы і загароды,
Каб ты дайшоў да мэты і не счах!
Хачу мой лёс з тваім звязаць аднойчы
Так, каб багам было не разарваць,
Каб кожны момант пражываць нам двойчы!
Кахаючы цябе - сябе кахаць!
Я стану табе ранішняй расою,
Вясёлкаю, што ў кропельках гарыць,
Абараню цябе, каб ты без бою
Мог і далей без перашкод тварыць.
Цябе вясці да мэты буду прама,
Ўсе перашкоды нішчыць на шляху,
Як Ахілес, не ўзяўшы дар Прыяма,
Здбыць Алену-мэту памагу..
Мы вартасць дыямента цэнім гранню
Душа жанчыны- гэта ж дыямент!
Я Амазонка і бязвольнай данню
Не стану я! Забудзь ты тое ўшчэнт!
Мне хопiць моцы, дзякуй пану Богу!
Ён розум даў і сілай надзяліў,
Але са мною выйшаўшы ў дарогу,
Не забывай каханы, дзе б ні быў ,
Што кожны шлях да справядлівай мэты
Ёсць справядлівым на ўсім цягу!
Павер, магу схітрыць на шляху гэтым,
Ды вераломнай быць я не змагу!
Дай мне адказ, хай сведкай будзе Божа,
Якая грань душы маёй табе радней
Ці Амазонкі гордая, ці можа
Пяшчотнасць душ самотных Ларэлей?"
Раяцца думкі, дзеі ўспамінаюць,
Дзе мэтаю заняты кожны крок,
Дзе я сяброў, паплечнікаў шукаю
Між іх жанчын шукаю назнарок!
Бо чым дарога карацей да Леты,
Чым бліжай і ясней жыццёвы плён
Тым ззяюць мне ясней вачэй сусветы,
Што я ў душы бярог з юнацкіх дзён!
Свидетельство о публикации №115052500143