Кубачак гарбаты
Ці з барадой, ці лысаваты,
Ніхто цябе не пацалуе,
Як вусны - кубачак гарбаты.
Той мяккі і чароўны водар
Празрыстых ранішніх струменняў,
Да кубачка цябе прывабіў
І больш не трэба разумення!
А моцную спазнаўшы сцюжу,
Гарбата - круг выратавальны,
Нібы рыбак, што ў моры тоне,
Схапіў абедзвюма рукамі.
І п'еш, забыўшыся на справы,
Усярэдзіне працуе вадкасць,
Зрабілася так цёпла-цёпла,
А на душы зайграла радасць!
Свидетельство о публикации №115052407983