Я, сябра, смерцi не баюся
Бо веру, што калі памру,
Чаромхай белай распушчуся,
Табе свой водар падару.
Ці каляроваю вясёлкай
Зірну з нябёсаў на зямлю,
А мо руплівай жоўтай пчолкай
Няктару лотаці пап'ю,
Расой уранку заіскруся,
У вочы промнем зазірну,
Травою мягкай рассцялюся
І ногі босыя крану.
А можа проста лёгкім ветрам
Паказычу тваю шчаку
Ці шэрай,зоўсім непрыкметнай,
Пясчынкай лягу ў руку.
Чым стану, грэшная, мой дружа,
Зусім не ведаю сама,
Але ўпэўненая дужа,
Што смерці ЎВОГУЛЕ НЯМА!
Свидетельство о публикации №115052405704
(Прабачце за адсутнасць "у кароткiх", у маiм планшэце не атрымлiваецца ix друкаваць))
З павагай,
Галина Харитоненко Анкута 21.11.2016 22:17 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 07.12.2016 19:21 Заявить о нарушении
З павагай,
Галина Харитоненко Анкута 07.12.2016 21:12 Заявить о нарушении