Холадна...
Як тады мяцель мяла.
Як сумёты вырасталi
Ўздоуж па вулiцы сяла.
Як гудзеў шалены вецер,
Рукi дрэвам як ламаў,
Што казалася на свеце
Зiм лютЫх такiх няма.
Мы iшлi ўдваiх с табою,
Ля пляча было плячо.
Мы кахалi той зiмою
I нам холад быў нiшто.
А цяпер вось сонца, лета,
Аж у ценi гарачынь.
Нам жа холадна i ў гэтым
Усяго адна з прычын.
Свидетельство о публикации №115052302990