Аксане Спрынчан
Аксана Спрынчан
Iду па Царкоунай*. Чэрвень.
Пад ногi ляцiць язмiн.
Ля хаты драўлянай, шэрай
Прыстою- на пяць хвiлiн.
Пялёсткавая завея
Гуляе у пустым двары,
У траве дзьмухаўцы сiвеюць,
Старэючы ад пары.
Дзве жабкi ўзлезлi на ганак-
Нядоўга чакаць дажджу...
Вы любiце iх, Аксана?
За што?- зразумець хачу.
Якiя цудоўныя жабкi!
Напэўна, яна i ён?..
Kva-terra iх- двор и градкi,
А ганак- kva- стадыён?
*А. Спрынчан нарадзiлася у Лунiнцы, па вул. Царкоунай(зараз Гагарына)
Свидетельство о публикации №115052109492