Ты...
Дык назаві мяне вар'ятам.
Пакінь усмешку караля,
Таму, хто, безумоўна, свята
Твайго вялізнага жыцця,
Тваёй затрыманай спакусы.
Я для цябе цяпер змяя,
І брыдкі вельмі мае вусны.
На скрыжаванні дзвюх дарог
Стаяць мае басыя ногі.
Адну пан чорт сабе збярог,
Другой –кіруюць тры анёлы.
Куды ісці ў гэты час,
Мне, як заўсёды, невядома.
Напэўна, у віне адказ.
Нібыта ты. Нібы знаёма.
Свидетельство о публикации №115052108846