Багiня кахання
называлi яе Ладай-
падабалася багiне
мiлагучнае iмя.
Прылятала яна з неба
к маладым - вяселлi ладзiць,
i не скардзiлiся людзi,
што кахання больш няма.
Не стамiлася багiня,
i цяпер яна працуе
па маленькiх цiхiх вёсках,
па вялiкiх гарадах,
пра яе пяюць паэты,
мастакi яе малююць,
i спяваюць яе служкi
салаўямi па садах.
Дык няхай жыве каханне,
нашы душы акрыляе,
i прыносiць людзям радасць,
а жыццю- вялiкi сэнс,
называйце яго Ладай,
Любай, Вераю, Надзеяй,
толькi бойцеся пакрыўдзiць
іншамоўным словам- сэкс!
Свидетельство о публикации №115052106812
Юры Шышко 28.03.2018 21:34 Заявить о нарушении
Ольга Жогло 31.03.2018 18:29 Заявить о нарушении