Прыйшоу той час
Калi вiрлiвы дзень жыўцом глынае ноч,
Калi вось-вось прыйсцi павiнны госцi,
Ды ўсё нiяк – нiкога побач, цiшынi апроч.
Няўцямнай думкаю ў цiскi бярэ пытанне –
Цi я сiвы, цi раптам пасiвеў абсяг.
Здаецца, толькi што прайшло вянчанне,
Але ж даўно па дробязях растрачаны пасаг.
I ўсё ж жыву, i зноў струмкiх радкоў супольнасць
Яднае небакрай з ускраiнай зямлi,
Бо ў час, калi паўсюль знiкае вольнасць,
Свабодны верш – адзiнае, што нельга спапялiць.
Няхай сабе не ўсё тут цалкам зразумела –
Цi я iду, цi хтосьцi крочыць ад мяне.
Хоць пакрысе, няхай не надта смела,
Але ж знаходжу музыку, што сэрца закране.
Прыйшоў той час, калi нiкому не зайздросцiш, –
На зайздрасць проста, пэўна, часу не стае,
Калi вось-вось прыйсцi павiнны госцi,
А, зрэшты, нават лепшы госць нам рады не дае.
Бо ўсё у глыбiнях – i абшары, i aбсягi,
Палёт свабодных думак i адкрытасць меж,
Бо ўсё унутры – i сiмвалы, i сцягi,
I апантанасць мэт, з якiмi па жыццi iдзеш.
26.10.1999
Свидетельство о публикации №115052005895
Хіба гэта самае дарагое ў гаспадара, каб яго гасцям прапанаваць?
Вольга ў папярэднім водгуку не госць, а мой меньшы брат, калі што.
Так та.
Зайздросьце на здароўе.
Владимир Кабердин 21.09.2015 10:09 Заявить о нарушении
Юрий Игнатюк 21.09.2015 10:31 Заявить о нарушении
Уладзімір гэта мая вусатая сяброўка, Юрась.
Усё, прабачце, збегла.
Ольга Маро 21.09.2015 10:53 Заявить о нарушении
Гэтак дзякуюць таму, хто хітрыць. Звычайна прадстаўніку супрацьлеглага полу.
А Вяліка дзякуюць па-сяброўску паміж адным полам пасля таго, як убачаць што сябра-суразмоўца кімсці іншым прыніжаны. Таксама звычайна прадстаўніком іншага полу.
Па-сяброўску ж.) Самі напрошваліся)))
Владимир Кабердин 21.09.2015 11:05 Заявить о нарушении