не раздавай
Жанчыны вернай і зямной:
"Не раздавай мяне нікому
Ні сном, ні словам, ні журбой!"
Каб палымянасць не згубіла
Пад вострым позіркам гадзін -
На вуснах выспелае "Мілы"
Сваёй пяшчотаю складзі.
Хавай у сэрцы ўзнагароду.
Калі растаю - не трымай!
Будзь добрым кожнай ва ўгоду!
Адно прашу - не раздавай
Мяне…
20-10 - 20-11
Свидетельство о публикации №115052003144